Абмен досведам для захавання сельскай мясцовасці

З 7 па 12 лютага 2020 г. дэлегацыя агратурыстычнага кластара «Валожынскiя гасцiнцы» пабывала з візітам на Сардзініі (Аўтаномны рэгіён Італіі) у рамках праграмы Еўрапейскага саюза МОSТ, у супрацоўніцтве з кіраўніцтвам Камуны Гуазіла (мястэчка за 40 км ад сардзінскай сталіцы — Кальяры), а таксама пры падтрымцы Ганаровага консульства Беларусі на Сардзініі.

8_91.jpg

Азнаямленчая місія беларускай дэлегацыі пачалася непасрэдна з сустрэчы з маладым мэрам г. Гуазіла Паолай Казула, якой быў арганізаваны семінар "Культурная, эканамічная і турыстычная захаванасць сельскай мясцовасці". акрамя беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Аляксандра Белага (в.а. старшыні спажывецкага кааператыва па развіцці аграэкатурызму «Валожынскiя гасцiнцы») і якая складаецца з членаў дадзенага колектива (Дзмітрыя Наканечнага, Васіля Шакуна, Васіля Рубцова, Уладзіміра Фралова), у семінары ўзялі ўдзел – ганаровы Консул Беларусі Джузэпэ Карбоні, мясцовыя культурныя і сацыяльныя арганізацыі, мясцовыя рамеснікі, прадстаўнікі вытворчай і сельскагаспадарчай сферы.
Сустрэча ўяўляла сабой вельмі карысны і цікавы абмен досведам і інфармацыяй у прафесійнай сферы удзельнікаў. З улікам таго, што памеры г. Гуазіла прыкладна адпавядаюць Ракаву (Валожынскі раён, насельніцтва каля 3 тыс. жыхароў), сітуацыя, якая склалася ў дадзеных мястэчках, можа разглядацца ў падобным ключы.


На працягу свайго знаходжання, дэлегацыя наведала некаторыя прадпрыемствы, арганізацыі камуны Гуазіла і прылеглай тэрыторыі, і аб'екты, якія прадстаўляюць археалагічную і турыстычную значнасць. Асноўнай мэтай праграмы стаў абмен вопытам па сельскіх традыцыях, святах, нацыянальнай кухні, сувенірнай прадукцыі, аўтэнтычных занятках.
Улічваючы факт асабліва цеснага супрацоўніцтва дадзенага аўтаномнага рэгіёну Італіі з Беларуссю ў рэалізацыі шматлікіх праектаў у самых розных сферах, дэлегацыя ў суправаджэнні Консула Карбоні была прынята ў рэзідэнцыі Урада Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія пані Джаванай Меддэ, кіраўніком аддзела міжнародных сувязяў канцылярыі ўрада.
Дзякуючы садзейнічанню мэра г. Гуазіла, Паолы Казула, у беларускай дэлегацыі была магчымасць азнаёміцца з праектам SemiNow, які аб'ядноўвае аграномаў, геолагаў, эканамістаў, і іншых спецыялістаў, заклапочаных тым, што большасць традыцыйных для Сардзініі гатункаў пшаніцы больш не вырошчваецца, бо сусветны рынак дыктуе свае правілы. Праект імкнецца часткова аднавіць страчаную разнастайнасць па ўсім ланцужку фармавання канчатковага прадукту: ад вырошчвання традыцыйных мясцовых гатункаў да памолу збожжа на камунальным млыне і выпеку адпаведных мясцовых гатункаў хлеба і кандытарскіх вырабаў. Большасць фермераў, згодных вылучыць частку пасяўных плошчаў і намаганняў пад гэты праект, засяроджана як раз у камуне Гуазіла. У выпадку поспеху праекта SemiNow, ён змог бы забяспечыць рост лакальнай эканомікі і стаць важным кампанентам брэнда терыторыі. Кааператыў «Валожынскiя гасцiнцы» таксама прасоўвае падобныя праекты (у прыватнасці, праект па адраджэнні традыцыйнага медаварства), і досвед абедзвюх бакоў мог бы стаць ўзаемна карысным.
Падчас выніковай сустрэчы ў офісе Ганаровага консульства Беларусі ўдзельнікі праекта падзяліліся некаторымі сумеснымі планамі на будучыню: гэта візіт сардзінскага боку у адказ: хутчэй за ўсё, у канцы жніўня 2020 г., калі ў Ракаве Валожынскага раёна будзе праводзіцца мясцовы «Ракаўскі фэст», прымеркаваны да святкавання 555-годдзя мястэчка. А таксама магчымасці сумеснага праекта ці хаця б перыядычнага абмену досведам па аднаўленні абароту згубленых або забытых гатункаў сельскагаспадарчых культур, і вывучэнне магчымасці пастаяннага абмену дэлегацыямі на рэгіянальных фестывалях.
Паводле прэс-рэліза