Дональд Трамп прадказаў канец ЗША праз тры гады

Такі прагноз ён даў падчас інтэрв'ю ў эфіры «Newsmax», піша «Huffington Post».

photo_2021_09_17_09_25_40.jpg


Ён заявіў, што за апошнія восем месяцаў праўлення цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна краіна «пайшла пад адхон так, як ніколі раней».
«Калі мы пойдзем на гэтыя выбары, якія адбудуцца ў 2022-м і 2024-м гадах, то краіны ў нас не застанецца», —растлумачыў экс-прэзідэнт ЗША.
На гэтых словах тэлевядучы перапыніў інтэрв'ю з палітыкам.
Раней Дональд Трамп заклікаў ізноў увесці войскі ў Афганістан, назваўшы рашэнне Джо Байдэна недальнабачным.