Дзясятак нацысцкіх ваенных злачынцаў будуць прыцягнуты да суда ў Германіі

На забойства і саўдзел у забойстве ў Германіі не распаўсюджваецца тэрмін даўніны.

Пасля рашэння аб прыцягненні да адказнасці 100-гадовага былога ахоўніка лагера Заксенхаўзен нямецкія СМІ паведамляюць, што больш за дзясятак іншых нацысцкіх ваенных злачынцаў будуць перададзеныя ў суд.

Некалькі федэральных земляў Германіі паведамілі, што расследуюць шэраг абвінавачванняў у ваенных злачынствах, якія ў асноўным тычацца саўдзелу ахоўнікаў канцлагераў у забойстве зняволеных.

Паводле нямецкай прэсы, восенню павінны пачацца два суды: 96-гадовую жанчыну будуць судзіць у Шлезвіг-Гальштайне, а 100-гадовага мужчыну будуць судзіць ў Брандэнбургу.

Яшчэ дзевяць аналагічных спраў знаходзяцца на разглядзе, а шэсць — на стадыі папярэдніх высноў.

На забойства і саўдзел у забойстве ў Германіі не распаўсюджваецца тэрмін даўніны.

Прэцэдэнтам у такіх працэсах стала асуджэнне ў 2011 годзе Івана Дэмянюка, украінскага чальца калабарацыйнага фармавання SS-Wachmannschaften, які быў прызнаны вінаватым у забойстве амаль 30 тысяч габрэяў у лагеры знішчэння Сабібор.

Адвакат Томас Вальтэр прадстаўляў пацярпелых па справе Дэмянюка і, верагодна, таксама будзе ўдзельнічаць у наступных судовых працэсах. Ён сказаў Tagesspiegel, што людзі, якія перажылі Халакост, маюць столькі ж гадоў, колькі і абвінавачаныя. Аднак яны па-ранейшаму чакаюць, што вінаватыя адкажуць за свае злачынствы.

www.polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: