Экс-прэзідэнт Эстоніі раскрытыкаваў футбольны звяз за нядопуск заўзятараў на стадыён праз бел-чырвона-белыя камбінезоны

Былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвэс раскрытыкаваў футбольны звяз сваёй краіны за нядопуск беларускіх заўзятараў на стадыён праз тое, што яны былі ў бел-чырвона-белых камбінезонах.

329af36a_182e_4707_8c60_95d4aaa45237_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.webp

«Чым займаецца эстонскі футбол? Чаму гэта наогул адбываецца?» – напісаў Ільвэс у Твітары.
Ён таксама прывёў у прыклад мэра Рыгі, які падчас хакейнага чэмпіянату свету замяніў беларускі афіцыйны сцяг на бел-чырвона-белы.
Прадстаўнік стадыёна ў Таліне 8 кастрычніка не прапусціў беларускіх заўзятараў на адборачны матч чэмпіянату свету Эстонія — Беларусь у бел-чырвона-белых камбінезонах. Ён заявіў, што камбінезоны трэба зняць, тлумачачы гэта патрабаваннем УЕФА. Тады зборная Беларусі прайграла з лікам 2:0.
Радыё Свабода