ЕС можа ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі праз сітуацыю з мігрантамі

Польшча плануе падняць тэму сітуацыі на мяжы з Беларуссю на сустрэчы амбасадараў краін Еўрасаюза ў Бруселі. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на брусельскага карэспандэнта RFE/RL Рыкарда Ёзвяка.

58901025_303_1.jpg


Паводле слоў Ёзвяка, ёсць вялікая імавернасць увядзення новых санкцый супраць улад Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза пачаўся ў траўні пасля слоў Лукашэнкі пра тое, што рэспубліка цяпер не будзе стрымліваць патокі мігрантаў. З пачатку года толькі беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перасеклі больш за 4000 чалавек. Штодня дзясяткі, а часам і сотні мігрантаў «разварочваюць» таксама памежнікі Польшчы і Латвіі.