Fox News: «нулявы пацыент» з каронавірусам быў супрацоўнікам лабараторыі ва Ухане

Першы, хто заразіўся каронавіруснай інфекцыяй працаваў у адной з лабараторый кітайскага Уханя, які першапачаткова стаў эпіцэнтрам захворвання. Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на некалькі крыніц, знаёмых з рашэннямі ўладаў Кітая і якія бачылі адпаведныя дакументы.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Тэлеканал адзначае, што вірус «паўстаў у лабараторыі не ў якасці біялагічнай зброі», а як вынік спроб Кітая перасягнуць ЗША ў напрацоўках па выяўленні вірусаў і барацьбе з імі.
Крыніцы Fox News адзначылі, што чалавеку інфекцыя перадалася ад кажаноў, а «нулявы пацыент» затым распаўсюдзіў яе на іншых людзей, якія знаходзіліся ва Ухане.
Першапачаткова ў паведамленнях пра вірус фігураваў рынак морапрадуктаў. Выданне Sina сцвярджала, што першым чалавекам, у каго ў снежні пацвердзіўся каронавірус, стала жанчына, якая гандлявала там крэветкамі. Fox News паказвае, што там ніколі не прадаваліся кажаны, а суразмоўцы тэлеканала заявілі, што ўскладанне адказнасці на рынак за распаўсюд інфекцыі было неабходна, каб замаскіраваць віну лабараторыі.
«З таго, што нам вядома, — вірус паўстаў ва Ухане. Мы ведаем, што Уханьскі інстытут вірусалогіі знаходзіцца ўсяго ў некалькіх мілях ад таго месца, дзе быў размешчаны рынак морапрадуктаў», — заявіў Fox News дзяржсакратар Майк Пампея. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на пытанне аб тым, ці абмяркоўваў ён зараджэнне віруса ў лабараторыі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, адказаў, што не будзе дзяліцца размовай з гэтай нагоды, паколькі «цяпер гэта недарэчна», перадае Reuters.

Паводле tut.by