Германія і ЗША дамовіліся пра «Паўночны паток – 2»

Пра гэта сёння паведаміла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

photo_2021_07_21_14_59_23.jpg

"Паўночны паток – 2" будзе цалкам гатовы да канца 2021-га. Што гэта значыць для Беларусі?
Пасля ўводу газаправода Расія больш не будзе залежыць ад магчымасці транспарціроўкі газу праз Беларусь. Вядома, для Беларусі гэта можа азначаць вялікія страты: як мінімум $350 млн у год. Акрамя таго, тады Масква будзе цалкам спакойна рэагаваць на магчымыя санкцыі з боку ЕС да транзіту газа праз Беларусь.