Ізраіль першым у свеце пачаў масавую вакцынацыю трэцяй дозай Pfizer

Улады Ізраіля абвясцілі пра старт масавай рэвакцынацыі ад каронавіруса ў краіне. Гэта першая дзяржава ў свеце, якая пайшла на такі крок.

pfizer_800x533_l_1606146838.jpg

Трэцюю дозу вакцыны Pfizer / BioNTech змогуць атрымаць людзі старэйшыя за 60 гадоў, якія завяршылі курс вакцынацыі двума дозамі не менш за пяць месяцаў таму.

Улады патлумачылі неабходнасць рэвакцынацыі распаўсюджваннем у краіне штаму Дэльта.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пакуль афіцыйна не рэкамендуе праводзіць рэвакцынацыя трэцяй дозай — і спасылаецца на адсутнасць дастатковай колькасці даследаванняў пра яе эфектыўнасць і бяспеку. СААЗ лічыць, што замест гэтага развітыя краіны маглі б падзяліцца лішкамі вакцын з больш беднымі — каб не дапусціць новых маштабных успышак кавіда і з'яўлення новых штамаў.

Ізраіль быў адным з лідараў сярод усіх краін свету па тэмпах вакцынацыі ў пачатку года. Ужо да красавіка там было прышчэплена 60% насельніцтва.

У апошні месяц у Ізраілі з-за распаўсюджвання штаму Дэльта колькасць хворых рэзка вырасла — цяпер у 10-мільённай краіне рэгіструецца каля дзвюх тысяч выпадкаў на дзень. У чэрвені штодзень захворвалі толькі некалькі дзясяткаў чалавек.

Паводле meduza.io