Еўрапарламент падтрымаў бязвізавы рэжым з Грузіяй і Украінай

Еўрапейскі парламент заклікаў кіруючыя інстытуты ЕС працягнуць заканадаўчую працэдуру ўключэння Украіны ў пералік дзяржаў, для грамадзянаў якіх будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым.



18246_i_p_01043423.jpg

Пра гэта гаворыцца ў прынятай у чацвер рэзалюцыі Еўрапарламента адносна пагадненняў аб асацыяцыі, уключаючы паглыбленыя і ўсёабдымныя зоны свабоднага гандлю, з Украінай, Грузіяй і Малдовай, паведамляе «Укрінформ».

«Еўрапарламент станоўча ацэньвае намаганні ўкраінскага кіраўніцтва ў выкананні плана дзеянняў візавай лібералізацыі і віншуе з апублікаваннем пазітыўнага канчатковага дакладу адносна прагрэсу ў імплементацыі гэтага плана», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Акрамя таго, еўрапейскія дэпутаты спадзяюцца, што ўкраінскае кіраўніцтва выканае ў першым квартале 2016 года ўсе абавязацельствы па барацьбе з карупцыяй, а Савет ЕС і краіны-члены як мага хутчэй працягнуць працэдуру прадастаўлення Украіне і Грузіі бязвізавага рэжыму.