Калумбія. Шэсць тысяч змагароў за мір распрануліся на плошчы

У калумбійскай Багаце шэсць тысяч чалавек агаліліся для інсталяцыі амерыканскага фатографа Спенсера Туніка, выступіўшы такім чынам за падтрыманне міру на зямлі.

bogota_golye_1.jpeg


Пра гэта са спасылкай на The Daily Mail паведамляюць naviny.by.

 

Здымкі адбыліся на галоўнай плошчы Багаты і сталі самай маштабнай працай Туніка за шэсць гадоў.

 

Фота: metronews.ru

Фота: metronews.ru


Людзі прастаялі без адзення пры тэмпературы плюс сем градусаў па Цэльсіі. «Мы шчаслівыя ад нашай галізны і ціхамірнасці. Гэта акт міру і спакою, які мы ўсе падзялілі адзін з адным. Таксама гэта момант адзінства. Прыйшоў час, каб выкараніць забабоны», — сказала адна з удзельніц.