Казахстан. Настальгія па качэўніках

Напрыканцы жніўня 1928 года ўлады Казахскай АССР прынялі пастанову «Аб канфіскацыі і высяленні ўладальнікаў байскіх гаспадарак». Фактычна, гэта азначала перавод мільёнаў казахаў з качавога ладу жыцця на аселы.

f1d29b246ed8d75b3c4f246da7d96bc7.jpeg

Юбілей выклікаў вялікую дыскусію ў казнэце. Адна фракцыя яе ўдзельнікаў заклікае разглядаць тую пастанову як злачынны акт, паколькі яго вынікам стала разбурэнне звыклага ладу жыцця казахаў і вялікі голад.

Апалагеты намадызму лічаць, што казахі ў выніку ўрбанізацыі страцілі тое, што немагчыма апраўдаць ніякім прагрэсам, а дакладней — элементы нацыянальнай ідэнтычнасці, не кажучы ўжо пра татальную русіфікацыю.

Іх праціўнікі звяртаюць увагу на тое, што бальніцы, школы, універсітэты, бібліятэкі і музеі маглі з’явіцца толькі ў раёнах аселасці. Казахі здзейснілі рэдкі ў сусветнай гісторыі мадэрнізацыйны прарыў, за нейкія трыццаць-сорак гадоў пераадолеўшы цывілізацыйную прорву. Па большасці асноўных паказчыкаў сферы адукацыі яны дагналі жыхароў вядучых еўрапейскіх краін ужо да канца 1960-х гадоў.

Суддзяў у гэтага дыспуту даволі багата. Аднак адзін момант трэба адзначыць — усе, хто настальгуе па качавых часах, аддаюць перавагу жыццю ў буйных гарадах.

Паводле казахскай прэсы