У Кыргызстане прэзентавалі анлайн-гульню супраць крадзяжу нявест

У гульні пад назвай «Вясна ў Бішкеку» галоўным персанажам выступае студэнтка, сяброўку якой выкрадаюць для прымусовага ўступлення ў шлюб. Гульцу прапануецца два варыянты — ці выратаваць сяброўку, ці не ўмешвацца. Далей сітуацыя развіваецца ў залежнасці ад гэтага рашэння.

a3fdecc7_1e02_4e59_a367_e7a39761699e_tv_w1200_r1.jpg



Распрацоўшчыкі гульні, якія прадстаўляюць адзін з мясцовых грамадскіх фондаў, адзначаюць, што сцэнар напісаны на аснове рэальнай гісторыі дзяўчыны, якая была выкрадзеная «для ўступлення ў шлюб».

104896364_133779865017541_9161267978384684574_o.jpg


Яшчэ ў 2013 годзе ў краіне ўвялі крымінальную адказнасць за крадзеж дзяўчат для прымусовых заручын. Пакаранне за такое злачынства прадугледжвае ад пяці да сямі гадоў пазбаўлення волі. Аднак, паводле звестак праваабаронцаў, праблема застаецца актуальнай. Напрыклад, у 2017 годзе па гэтым артыкуле была распачатая 31 крымінальная справа, пры гэтым у шасці выпадках гаворка ішла пра непаўнагадовых дзяўчат.

Паводле кыргызскай прэсы