Лары Кінга абвінавацілі ў хабары ад Януковіча

Ва Украіне спее чарговы карупцыйны скандал. Паводле крыніцаў, блізкіх да Нацыянальнага Антыкарупцыйнага бюро Украіны, яшчэ падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча праўладная «Партыя Рэгіёнаў» плаціла шалёныя грошы сусветна вядомаму амерыканскаму журналісту Лары Кінгу за відавочна замоўныя матэрыялы.
Лары Кінг

Лары Кінг


Скандальныя абвінавачанні Лары Кінгу агучыў дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Лешчанка. На прэс-канферэнцыі, якую ён сабраў адмыслова, было заяўлена літаральна наступнае: «Грошы шорнай касы Партыі Рэгіёнаў атрымліваў напрыклад Лары Кінг, вядомы амерыканскі журналіст, які быў вядоўцам праграмы CNN. Ён атрымаў ад Партыі Рэгіёнаў 225 тыс. долараў».

 Гэтую заяву можна лічыць ні чым іншым як абвінавачваннем у палітычнай карупцыі ці не самага вядомага тэлевізійнага журналіста ЗША. За свае жыццё 82-гадовы Лары Кінг узяў больш за 50 тыс. інтэрвію. У тым ліку і ва ўсіх прэзідэнтаў ЗША пачынаючы з Рычарда Ніксана, а таксама ў зорак сусветнай палітыкі кіно і сцэны.

Рэакцыі Лары Кінга на гэтае абвінавачванне пакуль няма. Раней тое ж Нацыянальнае Антыкарупцыйнае бюро Украіны апрылюдніла дакументы, якія пацвердзілі супрацоўніцтва здэскрыдытаванага экс-прэзідэнта Віктара Януковіча з Полам Манафортам, кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата ў амерыканскія прэзідэнты Дональда Трампа, у выніку чаго Пол Манафорт быў адпраўлены ў адстаўку.

Паводле «Радыё Рацыя»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: