Лукашэнка пазваніў Мадура і выказаў падтрымку, а ЧВК «Вагнер» направіла ў Венесуэлу 400 наймітаў

"Беларускі бок пільна адсочвае сітуацыю ў сяброўскай Венесуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як усярэдзіне, так і за межамі краіны. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка познім вечарам 25 студзеня ў тэлефоннай размове з Нікаласам Мадура" — піша Свабода.

venezuela_4.jpg


Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь цалкам адданая і паслядоўна выступае за мірнае ўрэгуляванне ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны.
«Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне», — заявіў ён.
Тым часам учора Reutersпаведаміла што ў Венесуэлу накіраваліся 400 байцоў пракрамлёўскага ЧВК "Вагнер" — меркавана, каб ахоўваць Мадура.
Нагадаем, на мітынгу 23 студзеня старшыня венесуэльскага парламенту Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзыдэнтам. Яго прызналі такім ЗША і амаль уся Лацінская Амерыка, акрамя Балівіі і Кубы. Расія ж прызнае толькі Мадуру.
Эканамічны крызіс, як і масавыя пратэсты, цягнуцца ў Венесуэле цягнецца з 2013 году, калі да ўлады прыйшоў левы папуліст Мадура. За першы прэзідэнцкі тэрмін Мадуры інфляцыя склала больш як 2 000 000 000%, валавы ўнутраны прадукт зменшыўся на 45%, з краіны эмігравала 10% насельніцтва. Сярэдняя вага венэсуэльца праз праблемы з харчаваннем зменшылася на 11 кг, піша Свабода.