Мадура абвясціў аб выпуску 100 млн венесуэльскай крыптавалюты El Petro

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся выпусціць 100 млн крыптовалюты El Petro, якая будзе забяспечвацца нафтай краіны. 

David Mercado/Reuters

David Mercado/Reuters

«Кошт кожнага El Petro будзе роўны кошту аднаго барэля венесуэльскай нафты», — заявіў Мадура на пасяджэнні савета міністраў у Каракасе, піша tut.by са спасылкай на тэлеканал Telesur.
Таксама Мадура анансаваў сустрэчу майнераў нацыянальнай крыптавалюты 14 студзеня.

У пачатку снежня Мадура абвясціў аб стварэнні ў Венесуэле сваёй крыптовалюты. На яго думку, El Petro дапаможа краіне нарасціць «грашовы суверэнітэт», а таксама паспрыяе пераадоленню фінансавай блакады.
Венесуэльскі лідар таксама заявіў, што віртуальная валюта дазволіць ажыццяўляць транзакцыі і паспрыяе пошуку новых крыніц фінансавання бюджэту краіны. Крыптовалюта будзе забяспечвацца алмазамі, золатам і нафтай, якія здабываюць на тэрыторыі краіны, абяцаў тады Мадура.