Міхаілу Гарбачову на 5 гадоў забаранілі ўезд на тэрыторыю Украіны

Служба бяспекі Украіны (СБУ) на пяць гадоў забараніла былому прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову ўезд на тэрыторыю краіны. Пра гэта паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на прадстаўніка ведамства Алену Гітлянскую.

Міхаіл Гарбачоў

Міхаіл Гарбачоў


"Сапраўды закрылі на 5 гадоў у інтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, у тым ліку за публічную падтрымку ваеннай анэксіі Крыму", — заявіла прадстаўнік СБУ.
Раней дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка запатрабаваў ад СБУ і МЗС Украіны забараніць Гарбачову ўезд у краіну, пасля таго як 22 мая 2016 г. экс-прэзідэнт СССР у інтэрв'ю газеце Sunday Times назваў расейскую анэксію Крыма "правільным рашэннем".
Паводле svoboda.org