МЗС і МУС РФ даручылі вярнуць на радзіму паўмільёна расіян-эмігрантаў

Перасяленне мігрантаў неабходна арганізаваць «шляхам прадастаўлення перасяленцам дзяржаўных гарантый за кошт сродкаў федэральнага бюджэту», вырашылі ва ўрадзе Расіі.

iz_rossii1.jpg


Урад Расіі плануе да 2030 года вярнуць у Расію не менш за 500 тысяч суайчыннікаў-эмігрантаў. Гэта вынікае з пастановы аб унясенні паправак у Дзяржаўную праграму «Забеспячэнне грамадскага парадку і супрацьдзеянне злачыннасці», вытрымкі з якога публікуе ў чацвер, 16 верасня, выданне Finanz.ru. Перасяленне, згодна з дакументам, неабходна арганізаваць «шляхам прадастаўлення перасяленцам дзяржаўных гарантый за кошт сродкаў федэральнага бюджэту».
Арганізацыяй вяртання эмігрантаў на радзіму зоймуцца часовыя выязныя групы МЗС і Міністэрства ўнутраных спраў РФ. Іх супрацоўнікі будуць выязджаць за мяжу і асабіста пераконваць расіян вярнуцца ў РФ. Для гэтага плануецца інфармаваць расіян-эмігрантаў пра дзяржаўную праграму па аказанні садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расію суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой.
Расія — у першай тройцы сусветнага рэйтынгу эмігрантаў
Паводле даных ААН, з 1990 па 2019 гады з Расіі на пастаяннае месца жыхарства за мяжу выехалі амаль 2,5 млн. чалавек. Найбольш папулярныя краіны для міграцыі — Германія, ЗША, Ізраіль, Іспанія, Японія, Францыя, Балгарыя, Аўстрыя, Польшча і Фінляндыя. У сваю чаргу, Сусветны банк у 2017 годзе ацаніў колькасць грамадзян Расіі, якія пражываюць па-за межамі краіны, у 10,6 млн. чалавек. Па колькасці эмігрантаў РФ знаходзіцца на трэцім месцы ў сусветным рэйтынгу за 2017 год.