NАТO накіруе ў Літву экспертаў для супрацьдзеяння пагрозам з боку Беларусі

«NАТO працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая аказвае міграцыйны ціск на нашых саюзнікаў — Літву, Латвію і Польшчу», — гаворыцца ў заяве.

Фота з сайта www.belvpo.com

Фота з сайта www.belvpo.com

NАТO накіруе ў Літву экспертаў для супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам з боку Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на сустрэчы паслоў дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі. У штаб-кватэры НАТА падкрэслілі, што гэта канкрэтная падтрымка Літве і дэманстрацыя саюзніцкай салідарнасці ў дзеянні.

«NАТO працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая аказвае міграцыйны ціск на нашых саюзнікаў – Літву, Латвію і Польшчу», – гаворыцца ў заяве штаб-кватэры альянсу.

Рашэнне аб стварэнні каманд NАТO для барацьбы з гібрыднымі пагрозамі было прынята на саміце 2018 года. Праз год яны былі выкарыстаны ўпершыню. Эксперты былі накіраваны ў Чарнагорыю па просьбе ўрада напярэдадні парламенцкіх выбараў.

www.polskieradio.pl