Новы прэзідэнт Гамбіі адмяніў чатырохдзённы працоўны тыдзень

Новы прэзідэнт Гамбіі Адама Барроў сваім указам адмяніў рэжым чатырохдзённага працоўнага тыдня, які дзейнічаў у часы папярэдняга кіраўніка дзяржавы.

_93954648_ac65c957_5543_4cea_bbf2_363e83efea01.jpg


Дзяржаўныя служачыя цяпер будуць працаваць 36,5 гадзін у тыдзень — з 08:00 да 16:00 з панядзелка па чацвер і з 08:00 да 12:30 па пятніцах.
Чатыры гады таму папярэднік Барроў Ях'я Джамэ ўвёў чатырохдзённы працоўны тыдзень, зрабіўшы пятніцу дадатковым выхадным днём.
Джамэ тлумачыў гэта тым, што пераважна мусульманскае насельніцтва Гамбіі зможа прысвяціць пятніцу малітвам.
У канцы студзеня Ях'я Джамэ, які займаў пасаду прэзідэнта Гамбіі больш за 20 гадоў, заявіў, што адмаўляецца ад барацьбы за прэзідэнцкае крэсла і саступае месца Адаме Барроў, які перамог на выбарах.
Гэтаму папярэднічалі некалькі дзён барацьбы за ўладу, якія пагражалі скончыцца маштабным палітычным крызісам.
Паводле bbc.com