Платніцкі сышоў у адстаўку і стаў «упаўнаважаным ад ЛНР» па выкананні Мінскіх пагадненняў

Былы верхавод тэрарыстаў "ЛНР" Ігар Платніцкі сёння падаў у адстаўку "па стане здароўя". Ён прызначаны "ўпаўнаважаным ад ЛНР" па выкананні Мінскіх пагадненняў.

Фота: glava-lnr.su

Фота: glava-lnr.su

"Ігар Венядыктавіч з'яўляецца адным з падпісантаў Мінскіх пагадненняў, сёння ён прызначаны ўпаўнаважаным ад Луганскай народнай рэспублікі па выкананні Мінскіх пагадненняў", — сказаў Пасечнік.
24 лістапада Платніцкі сышоў у адстаўку "па стане здароўя", паведамляе gordonua.com са спасылкай на сепаратысцкі рэсурс ЛІЦ.
Нагадаем, што 20 лістапада верхавод "ЛНР" Платніцкі адправіў у адстаўку "міністра ўнутраных спраў ЛНР" Ігара Карнета, аднак той адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду. 21 лістапада група невядомых у ваеннай форме без знакаў адрознення захапіла цэнтр Луганска, у тым ліку, адміністрацыйныя будынкі. У Луганску адключылі тэлебачанне і мабільную сувязь, таксама з'явіліся перабоі з электрычнасцю.
Сам Платніцкі заявіў, што кіраўніцтва "МУС ЛНР" з'яўляецца нелегітымным, а Карнет адхілены.
"Новая газета" паведаміла, што баевікі "міністэрства ўнутраных спраў ЛНР" арыштавалі больш за 20 работнікаў "пракуратуры" тэрарыстаў, у тым ліку "галоўнага пракурора", "вайсковага пракурора" і іх намеснікаў. Затрыманых баевікоў нібыта адвялі ў будынак "народнага савета ЛНР", які заблакаваны і выкарыстоўваецца "МУС ЛНР" у сваіх мэтах. Пазней з'явілася відэа захопу "генпракуратуры".
23 лістапада "Новая газета" напісала, што Платніцкі пакінуў тэрыторыю Луганска. Па дадзеных выдання, у картэжы з Платніцкім з'ехалі кіраўнік яго адміністрацыі Ірына Тэйцман, "кіраўнік тэлерадыёкампаніі ЛНР" Анастасія Шуркаева і шэраг іншых асоб
.Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкіряк пацвердзіў, што Платніцкі знаходзіцца ў Расіі. "Расейскія войскі ўзялі пад поўны кантроль сітуацыю ў горадзе", — дадаў ён.
Расійскі пісьменнік і баявік Захар Прылепін паведаміў, што ляцеў з Платніцкім у Маскву адным рэйсам. Паводле яго слоў, у аэрапорце Шарамеццева Платніцкага чакалі два аператыўніка.