Польшча адпраўляе яшчэ 500 салдатаў патруляваць мяжу з Беларуссю

Польшча накіруе на гэтым тыдні дадаткова 500 вайскоўцаў і 8 адзінак спецтэхнікі да мяжы з Беларуссю для таго, каб супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва «Associated Press».

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) падчас працоўнага візіту / Przemysław Piątkowski

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) падчас працоўнага візіту / Przemysław Piątkowski


Урад краіны мяркуе, што праблему з мігрантамі, якія спрабуюць незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу, арганізавалі Беларусь і Расія для дэстабілізацыі Еўрасаюза.

«Мы маем справу з добра арганізаванай акцыяй, што кіруецца з Мінска і Масквы», — заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

Кіраўнік урада Польшчы заявіў, што краіна будзе абараняць мяжу «з поўнай рашучасцю», перадае агенцтва.

Сёлета Польшча зафіксавала больш за 8 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з Беларусі, у тым ліку больш за 3 800 спроб — у верасні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: