Польшча будзе патруляваць мяжу з Беларуссю з дапамогай верталётаў

У бліжэйшыя дні польска-беларускую мяжу пачнуць патруляваць ваенныя верталёты. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Фота: twitter.com/mblaszczak

Фота: twitter.com/mblaszczak


Цяпер, паводле слоў Марыюша Блашчака, на польска-беларускай мяжы знаходзяцца каля трох тысяч вайскоўцаў. У найбліжэйшы час ваенныя верталёты пачнуць патруляваць мяжу з Беларуссю.
Нагадаем, 5 кастрычніка польскія памежнікі прадухілілі 483 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы