Расія павінна выплаціць ЛГБТ-актывістам амаль 50 тысяч еўра

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу прызнаў расійскі закон аб забароне прапаганды гомасэксуальных адносін сярод непаўналетніх дыскрымінацыяй і парушаючым права на самавыяўленне. 

Антыпутынская дэманстрацыя гомасэксуалаў у Амстэрдаме, фота Reuters

Антыпутынская дэманстрацыя гомасэксуалаў у Амстэрдаме, фота Reuters

Пра гэта гаворыцца ў пратаколе судовага рашэння ЕСПЧ, паведамляе Meduza.
Прыняты ў РФ у 2013 годзе закон парушае артыкул 10 (свабода выказвання меркавання) і 14 (забарона дыскрымінацыі) Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.Скаргу падалі ЛГБТ-актывісты Мікалай Баеў, Аляксей Кісялёў і заснавальнік GayRussia.ru Мікалай Аляксееў, якія прыцягваліся да адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму. ЕСПЧ абавязвае Расію выплаціць заяўнікам 49,1 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за матэрыяльныя і маральныя страты, у тым ліку судовыя выдаткі.
За парушэнне гэтага закона ў РФ прадугледжваецца штраф да чатырох-пяці тысяч рублёў для звычайных грамадзян (каля $86) і да 100 тысяч рублёў ($1725) у выпадку публікацыі матэрыялаў з прапагандай у СМІ або ў Інтэрнэце. 14 чалавек былі аштрафаваныя па гэтым законе з 2014 па 2016 год.
16 мая супраць Рамзана Кадырава з-за пераследу геяў падалі пазоў у Гаагу: з акна на дзевятым паверсе выкінулі 17-гадовага падлетка-гомасэксуала.
Пасля просьбы канцлера Германіі Ангелы Меркель прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў упаўнаважанаму па правах чалавека Таццяне Маскальковой пагаварыць з генпракурорам і кіраўніком МУС аб сітуацыі з правамі геяў у Чачні. Пасля гэтага кіраўнік МУС Чачні Руслан Алханаў заявіў, што ў праваахоўныя органы рэспублікі не паступалі дадзеныя пра пераслед геяў.
Мінюст РФ заявіў, што не згодны з рашэннем ЕСПЧ і будзе яго абскарджваць у Вялікай палаце Еўрапейскага суда.