Расійскі палітолаг: Крэмль хоча легалізаваць акупаваныя тэрыторыі Украіны

Пра тое сведчыць магчымая замена куратара праекта "Наваросія" Уладзіслава Суркова на намесніка старшыні ўрада РФ Дзмітрыя Козака.



nr.jpg

Reuters

Пра гэта піша ў "Новым часе" расійскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін.

Ён адзначае, што цяпер у структурах "ЛНР" і "ДНР" тлее канфлікт паміж умоўнымі "ястрабамі" і "галубамі". Першыя лічаць неабходным весці вайну не на жыццё, а на смерць, другія - займаюць больш памяркоўную пазіцыю. Апошніх якраз і абвінавачваюць у здрадзе "Наваросіі".

Дарэчы, Уладзіслаў Суркоў, памочнік прэзідэнта Расіі, які лічыцца куратарам праекта, адносіцца да другіх. У пэўным сэнсе ён увасабляе раскол ўнутры данбаскіх элітаў і асацыюецца з лініяй Крамля на кансерваванне канфлікту, падкрэслівае палітолаг.

Аўтар нагадвае, што дзякуючы Суркову Захарчанка выставіў напаказ узаемаадносіны з крамлёўскай камандай. Аднак на дадзены момант, з пункту гледжання Масквы, нават ён становіцца празмерна мілітарызаваным лідэрам. На парадак дня выходзяць такія пытанні, як наладжванне эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне. І Захарчанка тут не лепшая кандыдатура.

У сувязі з гэтым цікавыя паведамленні прэсы аб тым, што на месца Суркова куратарам праекту "Наваросія" можа быць прызначаны намеснік старшыні урада РФ Дзмітрый Козак, паколькі Суркоў нібыта выканаў сваю задачу — ліквідаваць "псоў вайны". Калі інфармацыя пацвердзіцца, то атрымаецца, што Крэмль яшчэ больш яўна "злівае Данбас". Злівае яго як ваенную структуру, спрабуючы легалізаваць такую геапалітычную рэальнасць. Па логіцы Масквы, першы цыкл — замарозка канфлікту — ужо завершаны, а значыць, можна перайсці да другога — легалізацыі гэтай тэрыторыі і прадастаўлення ёй нейкага статусу. Такое сабе Прыднястроўе-2, якое фармальна знаходзіцца ў складзе Украіны, а фактычна — падкантрольнае РФ. Калі да кіравання рэгіёнам прыйдзе Козак, ён расставіць сваіх людзей — не салдат, а спецыялістаў па наладжванню сацыяльна-эканамічнага жыцця.