Расійскія праваабаронцы аўтаматызавалі падачу скаргаў у ЕСПЧ

Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" і праект "ОВД-Інфа" стварылі генератар скаргаў у Еўрапейскі суд па правах чалавека, які дапамагае затрыманым на масавых акцыях самастойна звярнуцца ў суд у Страсбургу. Пра гэта піша "Камерсант".

1564634089_287.jpeg


Праваабаронцы вырашылі аўтаматызаваць працэс падачы скаргаў,бо колькасць затрыманых на мітынгах з кожным годам павялічваецца, а складанне нават самага простага звароту ў ЕСПЧ займае ў юрыста каля пяці гадзін.
Аўтары праграмы мяркуюць, што ў бліжэйшы час ёю скарыстаюцца да трох тысяч чалавек, затрыманых падчас маскоўскіх летніх пратэстаў за сумленныя выбары. Кожны з іх, па ацэнцы праваабаронцаў, можа атрымаць ад пяці да дзесяці тысяч еўра кампенсацыі.
Створаны праваабаронцамі генератар скаргаў уяўляе сабой анлайн-анкету. На аснове адказаў заяўніка кампутар складае скаргу, якая правяраецца юрыстам, падпісваецца і сыходзіць у ЕСПЧ, распавяла адвакат праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Марына Агальцова.
Каардынатар ЕСПЧ-праграмы «ОВД-Інфа» Аляксандра Чылікава распавяла "Коммерсанту", што на першым этапе доступ да генератара скаргаў абмежаваны, «паколькі нам трэба ўладзіць усе арганізацыйныя пытанні». Пакуль што ім могуць скарыстацца людзі, якія раней ужо кантактавалі з «ОВД-Інфа»: «Напрыклад, тэлефанавалі нам на гарачую лінію альбо нашы юрысты дапамагалі ім у судах». Паводле яе слоў, на дадзены момант каля ста чалавек пацвердзілі, што пачалі выкарыстоўваць генератар, і праваабаронцы ўпэўненыя, што іх будзе значна больш. «У гэтым годзе толькі ў Маскве мы дапамаглі прыкладна 3 тыс. затрыманым на летніх пратэстах — і большасць маюць намер знайсці справядлівасць у ЕСПЧ», — кажа спадарыня Чылікава.
Паводле яе слоў, звычайна па такіх скаргах ЕСПЧ прызначае кампенсацыю памерам € 5-10 тыс. У залежнасці ад набору парушэнняў: «Суд не выклікаў сведкаў — павышаецца кампенсацыя, занадта доўга везлі ў аўтазаку — яшчэ павышаецца».
«Аўтаматычны генератар скаргаў у ЕСПЧ — гэта заканамерны адказ на існуючую практыку шаблонных пратаколаў і шаблонных судовых рашэнняў», — лічыць юрыст-міжнароднік Наталля Сакратарава, якая сама была затрыманая на акцыі ў падтрымку Івана Галунава. Яна называе мітынговая справы «канвеернымі з галавы да пят»: «Паліцыянты складаюць аднолькавыя пратаколы, суды выносяць аднолькавыя рашэнні. У дакументах змяняюцца толькі прозвішчы, ды і то не заўсёды. Да прыкладу, у пастанове па справе адной маёй даверыцельніцы суддзя забыўся памяняць тэкст і ўсталяваў віну яе суседа па аўтазаку».
Паводле яе слоў, гэтым летам суддзі не саромеліся падчас пасяджэнняў скардзіцца на тое, што стаміліся адхіляць адны і тыя ж хадайніцтвы і слухаць адны і тыя ж довады абаронцаў. «ЕСПЧ таксама стаміўся ад расейскіх мітынговых спраў, — кажа эксперт.