Стала вядома, як Саакашвілі змог трапіць на тэрыторыю Грузіі

Тэлекампанія «Мтавары архі» апублікавала матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, згодна з якімі ён прыбыў у краіну на пароме «Вільнюс».

photo_2021_10_20_16_36_19.jpg


Паводле звестак тэлекампаніі, на пароме знаходзіўся грузавік з малочнымі прадуктамі, на якім Саакашвілі і перасёк мяжу, схаваўшыся ў вентыляцыйным адсеку. Яму давялося правесці ў вентыляцыі каля 48 гадзін.
Сам Саакашвілі распавёў, што планаваў прыляцець на самалёце 2 кастрычніка з Азербайджана, але вырашыў прыехаць «значна менш камфортным спосабам».
Раней на відэа ён заяўляў, што прыехаў праз трэцюю краіну з дапамогай замежных сяброў.