Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыпыніла ўхваленне расійскай вакцыны «Спутник V»

Ухваленне расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V» у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) прыпынілі да правядзення новай інспекцыі завода вытворцы, паведамляе «Коммерсант».

57143788_303.jpg

Намеснік кіраўніка Панамерыканской арганізацыі аховы здароўя (PAHO) доктар Жарбас Барбос паведаміў журналістам, што працэс прыпынены да таго часу, пакуль спецыялісты не правядуць неабходныя змены і пакуль не будзе запытана новая інспекцыя.

«Вытворцы вакцын павінны пацвердзіць, што месцы, дзе вырабляюцца вакцыны, адпавядаюць стандартам належных практык вытворчасці. Што тычыцца працэсу ўхвалення вакцыны «Спутник V» для экстранага прымянення, то гэты працэс прыпынены, таму што падчас інспекцыі адной з фабрык, якая складае частку вытворчасці «Спутника V», не было выяўлена, што гэтая фабрыка згодная з ужываннем належных практык вытворчасці», — сказаў Барбос падчас відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі PAHO.

У ліпені паведамлялася, што СААЗ можа ўхваліць «Спутник V» восенню.

Расія звярнулася ў EMA для рэгістрацыі вакцыны «Спутник V» у Еўрапейскім Саюзе 29 студзеня. 4 сакавіка стала вядома аб пачатку працэдуры паступовай экспертызы расійскай вакцыны.