У Ганконгу беспарадкі і сотні затрыманых: парламент абмяркоўвае закон пра гімн

Паліцыя Ганконга ўжыла пярцовыя патроны супраць актывістаў, што прыйшлі да будынка Заканадаўчага савета, дзе разглядаецца законапраект, які выклікаў пратэсты. Паводле яго прадугледжаны пераслед за непавагу да гімна Кітая. Затрымана 240 чалавек.

GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Новы законапраект прадугледжвае строгае пакаранне за абразу гімна КНР. Але справа не толькі ў гімне, пратэсты праходзяць на фоне спробы Пекіна стварыць у Ганконгу падкантрольную сабе спецслужбу з шырокімі паўнамоцтвамі.
Акрамя таго, Пекін падрыхтаваў для Ганконга цэлы пакет законапраектаў, якія аперуюць катэгорыямі нацыянальнай бяспекі, замежнага ўмяшання і ўводзяць строгую адказнасць за сепаратызм і бунт.
Акцыі праціўнікаў законапраекта прайшлі ў некалькіх месцах непадалёк ад будынка Заканадаўчага савета. Усе іх рашуча перарывала паліцыя.
Пратэстоўцы, адмовіўшыся ад ідэі прайсці да ўмацаванага будынку, збіраліся невялікімі групамі на вуліцах і ў гандлёвых цэнтрах і скандавалі лозунгі, патрабуючы незалежнасці Ганконга ад Пекіна.
У цэнтральным раёне Козуэй-бэй паліцыя затрымала каля ста маладых людзей. Пратрымаўшы гадзіну, іх павезлі ў аўтобусе, паведамляе Hong Kong Free Press. Тое ж самае адбылося яшчэ ў некалькіх раёнах у ваколіцах Заканадаўчага савета.
У сацсетках з'яўляюцца ролікі, на якіх паліцэйскія страляюць капсуламі з пярцовым растворам па людзях з парасонамі, якія ад іх уцякаюць. У аднаго з уцекачоў — жоўты парасон, сімвал пратэсту ў Ганконгу.
У паліцыі заявілі, што сёння было затрымана 240 чалавек. Па паведамленнях мясцовых СМІ, частку з іх затрымалі за нашэнне зброі.
Будынак Заканадаўчага савета Ганконга, які пратэстоўцы ўжо бралі штурмам у ліпені мінулага года, перад сённяшнім паседжаннем быў умацаваны. Паліцыянты ўзвялі на падыходах да яго барыкады.
Тым не менш сотні пратэстуючых сабраліся днём у ваколіцах будынка, заблакаваўшы некалькі бліжэйшых вуліц. Пасля гэтага пачаліся першыя сутычкі з паліцыяй.

GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Нагодай для сённяшніх пратэстаў стаў законапраект аб нацыянальным гімне Кітая. Каля тыдня таму дэпутаты заканадаўчага сходу пабіліся з-за яго ў зале пасяджэнняў. Сёння дэпутаты галасуюць за закон у другім чытанні.
Перад пачаткам пасяджэння кіраўнік камітэта па пытаннях канстытуцыі Эрык Тсанг заклікаў праціўнікаў законапраекта захоўваць спакой.
Калі закон будзе прыняты, абраза гімна Кітая стане злачынствам, пакараннем за якое — штраф у памеры каля 6,5 тыс. долараў і пазбаўленне волі, да трох гадоў турмы.
Пекін таксама рыхтуецца прыняць яшчэ адзін, больш строгі закон, накіраваны на падаўленне пратэстаў у Ганконгу. Гэта закон "Аб мецяжах".
Ён дазволіць Пекіну стварыць у Ганконгу агенцтва нацыянальнай бяспекі, якое будзе падпарадкоўвацца Пекіну, і ўвесці пакаранне за кантакты ганконгцаў з замежнымі ўрадамі і НКА.

AFP

AFP

Апазіцыя заклікае ЗША ўвесці санкцыі супраць Кітая, калі закон будзе прыняты.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пагражаў Пекіну мерамі ў адказ, калі гэта адбудзецца.
bbc.com