У Расіі асуджаныя зладзілі бунт у калоніі

Некалькі сотняў асуджаных зладзілі бунт у папраўчай калоніі ва Уладзікаўказе. Ёсць пацярпелыя.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Розныя крыніцы паведамляюць, што бунт паднялі ад 200 да 600 чалавек.
Гаворка ідзе пра папраўчую калонію № 1 ва Уладзікаўказе. Як мяркуецца, канфлікт адбыўся з-за нязгоды асобных асуджаных выконваць усталяваны ў калоніі рэжым. Яны разбілі камеры назірання і ўнутраныя дзверы на тэрыторыі калоніі.
Завадатараў беспарадкаў заблакавалі, праводзяцца мерапрыемствы па аднаўленні парадку ва ўстанове.
Бунт у калоніі наспяваў апошнія некалькі дзён, і супрацоўнікі былі да яго гатовыя. Па папярэдніх даных, напярэдадні адзін з асуджаных зашыў сабе ніткамі рот і паспрабаваў распачаць галадоўку.
Асуджаныя ужо раней рабілі спробу зладзіць беспарадкі, «але тады гэтую сітуацыю ўдалося згладзіць».
Пазней стала вядома, што сілавікі задушылі хваляванні ў калоніі.
Паводле rbc.ru