У расійскай Дзярждуме пасля выбараў прапануюць прызнаць непажаданымі 20 няўрадавых арганізацый

Прапановы аб прызнанні непажаданымі ў РФ 20 замежных НДА камісія Дзярждумы накіруе ў Генпракуратуру.
© Антон Навадзярожкін / ТАСС

© Антон Навадзярожкін / ТАСС


Камісія Дзярждумы па расследаванні фактаў ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Расіі падрыхтавала зварот у Генеральную пракуратуру з прапановай аб прызнанні 20 замежных няўрадавых арганізацый непажаданымі на тэрыторыі РФ па выніках праведзеных выбараў. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Васіль Піскароў. Яго словы прыводзяцца ў Telegram-канале гэтага органа ў нядзелю, 19 верасня.

Па версіі Піскарова, дадзеныя НДА нібыта навязвалі "расіянам пэўныя перавагі ў ходзе галасавання", а таксама "адкрыта заклікалі" Facebook, Twitter і Google не выконваць патрабаванні расійскіх уладаў па выдаленні забароненага кантэнту.

Кіраўнік камісіі лічыць, што гаворка ішла аб "спланаванай кампаніі". Пры гэтым Васіль Піскароў не раскрыў крыніц атрымання падобных звестак. У Генпракуратуры таксама пакуль не адрэагавалі на прапановы камісіі.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: