У расійскім Сургуце на месцы будучага помніка рэпрэсаваным усталявалі бюст Сталіну

Прыхільнікі Іосіфа Сталіна ўсталявалі яго бюст ў Сургуце, на муніцыпальнай зямлі. Бюст з'явіўся на новай набярэжнай ракі Об.

Для некаторых жыхароў былога СССР Сталін па-ранейшаму застаецца значнай гістарычнай асобай

Для некаторых жыхароў былога СССР Сталін па-ранейшаму застаецца значнай гістарычнай асобай

«Набярэжная пустая, бюст стаіць вельмі гарманічна, ён яе ўпрыгожыў. Акрамя таго, што з набярэжнай салдаты сыходзілі на фронт Вялікай Айчыннай вайны, на месцы яго ўстаноўкі стаяў эвакуяваны з Адэсы рыбакансервавым завод. Тут працавалі на карысць фронту, месца сімвалічнае», — заявіў адзін з ініцыятараў праекта Дзяніс Ханьжын.
Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі адміністрацыі Сургута Кацярыны Швыдкай, бюст усталяваны незаконна — на гэтым месцы плануецца ўзвесці помнік рэпрэсаваным, яго ўстаноўка ўзгоднена.
Чыноўніца спаслалася на парадак ўстаноўкі розных аб'ектаў архітэктуры ў Сургуце, дзе не прапісаны малыя архітэктурныя формы. Менавіта да іх і адносіцца ўсталяваны бюст.
Зараз адміністрацыя Сургута чакае рашэння па пытанні аб законнасці яго ўстаноўкі ад праваахоўных органаў. Яны і вызначаць меру адказнасці за самавольнае ўсталяванне бюста.
Ініцыятарам узвядзення помніка Сталіну выступіла Сургутская грамадская арганізацыя «Рускі дух». Сродкі на стварэнне помніка збіралі праз сацсеткі, а вырабілі бюст ва Ўладзікаўказе.
Ініцыятыва стварэння і ўстаноўкі бюста была раскрытыкаваная прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый памяці рэпрэсаваных, у інтэрнэце аб'яўляўся збор подпісаў супраць яго ўстаноўкі. Праява вернападданіцкіх пачуццяў да савецкага дыктатару стала трэндам сучаснай Расіі.
Раней бюст Сталіна быў усталяваны ў 2013 годзе ў Якуцку да Дня Перамогі. У 2015 годзе статуі савецкага правадыра з'явіліся ў Пензе, рэспубліцы Марый Эл, а таксама ў Ліпецку, дзе праз два дні пасля ўстаноўкі яго аблілі фарбай. У лютым 2016 года бюст Іосіфу Сталіну быў усталяваны ў Пскоўскай вобласці.
Паводле BBC