У Зімбабвэ пратэсты супраць прэзідэнта: грамадзяне абвінавачваюць Кітай і Беларусь

У Зімбабвэ людзі абвінавачваюць у нізкіх пенсіях Кітай і Беларусь.

photo_2021_10_24_11_44_23.jpg

Апазіцыя выводзіць сваіх прыхільнікаў на пратэсты супраць прэзідэнта Эмерсана Мнангагвы праз тое, што ў інтарэсах гэтых краінаў у Зімбабвэ згортваецца зямельная рэформа.
Кітай і Беларусь займаюцца ў Зімбабвэ здабычай карысных выкапняў. Курыруе «афрыканскі напрамак» Віктар Шэйман, даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі. А бенефіцыярам гэтага толькі на першы погляд дзяржаўнага прадпрыемства з'яўляецца афшор на Сейшэлах, якім валодаюць бізнесмен Аляксандр Зінгман і сын Віктара Шэймана Сяргей.