У Расіі затрымалі арганізатара маршу за федэралізацыю Сібіры

Міхаіла Пуліна другія суткі дапытваюць па справе аб крадзяжы мабільнага тэлефона.



siberia.jpg

Расійскі актывіст Міхаіл Пулін, адзін з арганізатараў маршу за федэралізацыю Сібіры, і яго жонка Марыя Катынская былі затрыманыя ўчора пасля поўдня работнікамі ДІБДР. Гэта здарылася ў Траецкім раёне Алтайскага краю, у ста кіламетрах ад Барнаула.   

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што Пулін падыходзіць пад арыенціроўку аб крадзяжы тэлефона, пасля чаго падчас дагляду рэчаў падобны тэлефон быў знойдзены ў заплечніку ў актывіста. Катынская фармальна не затрыманая, але застаецца з мужам. Пара падазрае, што тэлефон ім быў падкінуты супрацоўнікамі міліцыі. Учора ўвечары Пуліна і Катынскі даставілі з АУС Траецкага раёна Алтайскага краю ў АУС Маймінскага раёна Рэспублікі Алтай. 16 жніўня працягваліся допыты актывіста, хоць міліцыя не знайшла яго адбіткаў пальцаў на нібыта скрадзеным тэлефоне, а сама ахвяра крадзяжу знікла.

Міхаіл Пулін — адзін з арганізатараў маршу за федэралізацыю Сібіры, які быў запланаваны на 17 жніўня адразу ў некалькіх гарадах Расіі, але так і не быў фармальна дазволены ўладамі (у РФ дзейнічае дазвольная сістэма правядзення масавых мерапрыемстваў).   

Цікава, што менавіта ў пасёлку Маямі Пуліна і Катынскую, а таксама журналіста Максіма Сабескага затрымлівалі 14 жніўня. Іх дапытвалі ў мясцовым Цэнтры па супрацьдзеянні экстрэмізму. Журналісту Сабескаму казалі, што ён развальвае краіну на грошы Дзярждэпу ЗША.

censor.net.ua