Украіна пабудуе каля мяжы з Беларуссю сховішча ядзерных адыходаў

Украіна пабудуе каля мяжы з Беларуссю, у Чарнобыльскай зоне, Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.

Фота ТАСС

Фота ТАСС


На гэта яна атрымае амерыканскі крэдыт у памеры 260 мільёнаў долараў, паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік.
Паводле слоў міністра, гэты праект эканамічна выгадны Украіне. Ён пазбавіць Кіеў ад залежнасці ад Расіі, куды дагэтуль адпраўляецца адпрацаванае ядзернае паліва. Да таго ж, праект акупіцца за два гады, інфармуе ukrinform.ua.
Пабудовай сухога сховішча займаецца амерыканская кампанія Holtec International. Яно мусіць быць здадзенае ў эксплуатацыю ў 2017 годзе.
Паводле «Еўрарадыё»