Украіна пацвердзіла намер абмяняць 309 сепаратыстаў на 87 украінцаў

Украіна афіцыйна перадала ў МІнску прапанову аб абмене 87 украінцаў на 309 палонных баевікоў

Абмен палоннымі ў Данбасе. Фота svoboda.org

Абмен палоннымі ў Данбасе. Фота svoboda.org

Пра гэта ў Facebook паведаміла віцэ-спікер парламента Ірына Герашчанка, піша espreso.tv.
"У прысутнасці АБСЕ пацвердзілі перададзеную на днях прапанову адносна неадкладнага вызвалення закладнікаў, мы патрабуем вызваліць 87 украінцаў, чыё месцазнаходжання намі ўстаноўлена. Украінскі бок у рамках кампрамісу гатовы вызваліць 309 чалавек, каб толькі выцягнуць нашых", — піша Герашчанка.
Паводле яе слоў, баевікі ўжо не адмаўляюць ўтрымання 87 украінцаў з 144. Цяпер прадстаўніцтва Украіны чакае адказ.
"Чакаем адказу на нашы афіцыйныя кампрамісныя прапановы, якія цалкам грунтуюцца на Мінскіх пагадненнях", — паведаміла віцэ-спікер.
Паводле яе слоў, галоўная праблема — гэта патрабаванні баевікоў вызваліць тэрарыстаў і крыміналітэт, якія не падпадаюць пад Мінскія пагадненні.
"Камень сутыкнення: гэта патрабаванне вызваліць крыміналітэт і тэрарыстаў, якія не падпадаюць пад дзеянне Мінскіх пагадненняў, таму гэта непрымальна", — патлумачыла Герашчанка.


5 верасня віцэ-спікер парламента Ірына Герашчанка паведаміла, што Украіна ведае пра утрыманне 87 з 144 закладнікаў на Данбасе.
Па стане на 2 верасня ў закладніках баевікоў знаходзіліся 144 украінца.
Цяпер 18 чалавек, якія знаходзяцца ў спісе на абмен палоннымі, катэгарычна адмаўляюцца быць перададзенымі на акупаваную тэрыторыю.
Варта адзначыць, што тэрарысты патрабуюць абмену ўкраінскіх палонных на злачынцаў і экс-членаў "Беркута", якія расстрэльвалі "Нябесную сотню".