Украіна робіць больш жорсткімі правілы ўезду

Урад Украіны зробіць больш жорсткімі правілы ўезду ў краіну праз распаўсюджванне штаму каронавіруса «дэльта». Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко на пасяджэнні Кабінета міністраў 28 ліпеня.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Згодна з новымі правіламі, замежнікі пры перасячэнні мяжы павінны мець адмоўны тэст на каронавірус і страхавы поліс. Калі іншаземец не прайшоў поўны курс вакцынацыі, на мяжы яму прапануюць усталяваць дадатак «Вдома». Ён пачне кантраляваць яго самаізаляцыю праз 72 гадзіны, калі за гэты час чалавек не атрымае адмоўны вынік тэсту на тэрыторыі Украіны.
Тыя, хто ўязджае з Расіі і Індыі, пасля сямі дзён знаходжання ў гэтых краінах павінны будуць адправіцца на самаізаляцыю або абсервацыю.
Пастанова ўступіць у сілу праз сем дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
reform.by