Украіна: Зяленскі супраць карыкатур?

У Кіеве здарыўся незвычайны скандал. Адна з мясцовых бібліятэк прыбрала з мастацкай выставы карыкатуры на дзеючага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, якія намаляваў Алег Смаль.

Карыкатура, якую прыбралі з выставы

Карыкатура, якую прыбралі з выставы

Сваё рашэнне кіраўніцтва патлумачыла тым, што «сярод наведвальнікаў шмат тых, хто абраў і да гэтага часу падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта — і таму востра рэагуе на падобныя рэчы». Сам аўтар выстаўленых карцін абвінаваціў бібліятэку ў тым, што яго працы прыбралі без папярэджання, і заклікаў аматараў сваёй творчасці больш не наведваць выставу.
На гэтым гісторыя не скончылася. Скандальна вядомы апазіцыйны дэпутат Аляксей Ганчарэнка знайшоў у тым, што адбылося, магчымасць для антыпрэзідэнцкай правакацыі — заклікаў зрабіць так, каб карыкатуры дайшлі да адрасата. «Заходзьце на старонку Зяленскага ў Фэйсбуку і кідайце выявы ў каментары пад апошнім допісам», — прапанаваў палітык.
У нечым, напэўна, яго акцыя мае сэнс. Усе папярэднія ўкраінскія прэзідэнты да Зяленскага папросту ігнаравалі або іранічна ставіліся да жартаў на свой адрас.
Паводле ўкраінскай прэсы