Украінскі журналіст: Беларускія ўлады патрабавалі дэпартаваць футбаліста Шкурына з Расіі

Журналіст Ігар Цыганык распавёў пра дэталі пераходу беларускага форварда Іллі Шкурына з маскоўскага ЦСКА ў кіеўскае «Дынама».

photo_2021_08_09_20_51_29.jpg

«Заява Шкурына пра тое, што ён не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і ніколі не будзе выступаць у складзе зборнай Беларусі, пакуль Лукашэнка будзе ва ўладзе, прывяла да бурнай рэакцыі ў нашых усходніх суседзяў.

Я вам нават хачу сказаць, што нават беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць гэтага футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома. Таму для Шкурына пераезд у Кіеў — гэта выхад з сітуацыі», — распавёў Ігар Цыганык.