Ва Украіне затрымалі агітатара за ўзнаўленне СССР — яму пагражае да 5 гадоў турмы

У абласным цэнтры Сумы на паўночным усходзе Украіны следчыя СБУ спынілі дзейнасць мясцовага жыхара, які агітаваў за ўзнаўленне СССР.



sssr_article_big.jpg

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтру Службы бяспекі Украіны.

«51-гадовы жыхар Сумаў распаўсюджваў у абласным цэнтры і іншых населеных пунктах рэгіёну агіткі з заклікамі супрацьпраўнага зместу», — заявілі ў ведамстве.

У ходзе дасудовага расследавання высветлена, што друкаваная прадукцыя незаконна ўвезеная ва Украіну з-за мяжы, падае pravda.com.ua.

У агітках утрымліваліся заклікі да змены тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на падставе ідэалогіі камунізму, адмены прыватнай уласнасці і таму падобнае.

Паводле ч.1 арт. 110 «Дзеянні, учыненыя з мэтай змены дзяржаўнай мяжы» Крымінальнага кодэксу Украіны зламысніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

9 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прызнала былы камуністычны рэжым злачынным. У краіне забаронена прапаганда камуністычнай ідэалогіі і сімволікі. Забароненая таксама дзейнасць камуністычных суполак, арганізацыяў і груп. Гэтыя ж забароны датычаць нацысцкай ідэалогіі.

belsat.eu