Заўтра Савет ЕС зацвердзіць працяг санкцый супраць Расіі

Савет ЕС у чацвер фармальна зацвердзіць рашэнне кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў аб прадаўжэнні на наступныя паўгода эканамічных абмежавальных мер супраць Расіі.

89_tn.jpg

Пра гэта ўласнаму карэспандэнту «Укрінформ» у Брусэлі паведаміў еўрапейскі дыпламат.
«Рашэнне Савета ЕС чакаецца заўтра. Прававы акт аб працягу санкцый будзе апублікаваны ў наступны панядзелак», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Як паведамляў «Укрінформ», Еўрапейскі савет на пасяджэнні 28—29 чэрвеня прыняў прынцыповае палітычнае рашэнне аб працягненні з 1 жніўня на наступныя шэсць месяцаў санкцый супраць Расіі ў адказ на замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.