ЗША рассакрэцяць дакументы пра тэракты 11 верасня

Указ аб рассакрэчванні некаторых звестак пра тэракт падпісаў Джо Байдэн.

45827521_303.jpg


ЗША рассакрэцяць дакументы пра тэракты 11 верасня
Указ аб рассакрэчванні некаторых звестак пра тэракт падпісаў Джо Байдэн.
«Напярэдадні 20-й гадавіны 9/11 амерыканскі народ заслугоўвае мець больш поўную карціну таго, што яго ўлады ведаюць пра гэтыя напады... Крытычна важна, каб урад Злучаных Штатаў забяспечыў максімальную празрыстасць і захаваў сакрэтнасць толькі ў асобных і неабходных выпадках», — заявіў Байдэн.
Кіраўнік Белага дома адзначыў, што сакрэтныя дакументы апублікуюць на працягу наступных шасці месяцаў, паведамляюць РІА «Новости».
Ён дадаў, што, уступаючы на пасаду, узяў на сябе абавязацельства забяспечыць абнародаванне дакументаў пра напады тэрарыстаў на ЗША дваццацігадовай даўніны.