ЗША: санкцыі супраць Расіі будуць дзейнічаць да вяртання Крыма

Злучаныя Штаты Амерыкі маюць намер захоўваць санкцыі супраць Расіі да вяртання анэксаванага Крыма.

5b7c27c149c85860596019.jpg


Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сумесную заяву Камісіі стратэгічнага партнёрства Украіна-ЗША, апублікаваную на сайце амбасады Украіны.
Паведамляецца, што на пасяджэнні камісіі ЗША пацвердзілі прыхільнасць падтрымцы санкцый у дачыненні да Расіі за агрэсію супраць Украіны, пакуль РФ цалкам не выканае мінскія дамоўленасці і не верне кантроль над Крымам. Амерыканскі бок таксама заявіў аб падтрымцы палітыкі непрызнання анэксіі Крыма.
Акрамя таго, Вашынгтон асуджае агрэсіўныя дзеянні Расіі супраць міжнародных марскіх перавозчыкаў у Чорным і Азоўскім морах.
"Абодва бакі падкрэслілі, што агрэсіўная дзейнасць Расіі ў Азоўскім моры стварыла новыя эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя пагрозы для цэлага Азова-чарнаморскага рэгіёну", — гаворыцца ў заяве.
Раней паведамлялася, што Вашынгтон выступае за размяшчэнне міратворчай місіі ААН на Данбасе для імплементацыі мінскіх пагадненняў.