ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі з-за справы пастара Брансана

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да двух турэцкіх міністраў у сувязі са справай амерыканскага пастара Эндру Брансана, які знаходзіцца ў зняволенні ў Турцыі з кастрычніка 2016 года.

branson.jpg

«Па распараджэнні прэзідэнта міністэрства фінансаў ўводзіць санкцыі супраць міністра юстыцыі і міністра ўнутраных спраў Турцыі, якія гулялі вядучую ролю ў затрыманні і арышце пастара Брансана», — сказала на брыфінгу прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс.
Гэта азначае, што ўсе амерыканскія рахункі і актывы кіраўніка мінюста Турцыі Абдулахміта Гюля і кіраўніка МУС Сулеймана Сойле замарожаныя. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаронена заключаць здзелкі з імі.
Пастара абвінавачваюць у супрацоўніцтве з прапаведнікам Фетхулой Гюленам, якога ў Турцыі лічаць адказным за няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе, а таксама ў падтрымцы забароненай у краіне Рабочай партыі Курдыстана. Брансан абвяргае абвінавачванні.
Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу, каментуючы ўвядзенне санкцый, заявіў, што ЗША сваімі дзеяннямі не даб’юцца выніку пры дапамозе санкцый.
«Мы не зможам вырашыць нашы праблемы, калі адміністрацыя ЗША не зразумее, што не дасягне сваіх незаконных патрабаванняў з дапамогай такіх метадаў», — напісаў ён у «Твітэры».
Кіраўнік турэцкага мінюста Абдулахміт Гюль заявіў, што санкцыі яму не нашкодзяць: «У мяне няма іншай мары, акрамя як жыць на гэтай зямлі і памерці на ёй».
Адносіны паміж Анкарой і Вашынгтонам у апошнія гады перажываюць не лепшыя часы. Турэцкія ўлады незадаволеныя адмовай ЗША выдаць ёй Фетхулу Гюлена. Акрамя таго, улады Турцыі выказвалі абурэнне тым, што ЗША супрацоўнічаюць у Сірыі з курдскім апалчэннем.
У лютым 2018 года міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што адносіны паміж Турцыяй і ЗША яшчэ ніколі не былі настолькі дрэннымі. Ён адзначыў, што іх трэба тэрмінова наладжваць, пакуль такая магчымасць яшчэ застаецца.
У выніку пасля перамоваў з амерыканцамі былі створаны рабочыя групы, закліканыя працаваць над нармалізацыяй адносін. Але літаральна праз месяц Чавушаглу абвінаваціў Вашынгтон у невыкананні абяцанняў і зноў заявіў, што адносіны Беларусі і ЗША знаходзяцца на мяжы краху.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад турэцкіх уладаў неадкладна вызваліць пастара, прыстрашыўшы абкласці Турцыю санкцыямі. У адказ прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што гэтыя пагрозы яго не палохаюць і што яго пазіцыя адносна Брансана, які правёў за кратамі ўжо амаль два гады, не зменіцца.
Эрдаган таксама адзначыў, што такое стаўленне амерыканцаў да яго краіны можа мець і больш далёка ідучыя наступствы. Паводле яго слоў, ЗША рызыкуюць і зусім страціць Турцыю як свайго саюзніка — прычым саюзніка моцнага і надзейнага.
Паводле BBC