ЗША заклікалі Еўропу да больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Расіі

Еўрапейскім краінам варта ўзмацніць падтрымку Украіны, заявіла прадстаўнік Дзярждэпартамента. Пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве ЗША заклікалі Еўропу перагледзець пазіцыю па «Паўночным патоку — 2».

43198558_303.jpg

З-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве Злучаныя Штаты заклікалі Еўропу да больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Расіі. Еўрапейскім краінам варта рабіць больш для падтрымкі Украіны, заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Хізэр Ноерт у аўторак, 27 лістапада. Паводле яе слоў, многія дзяржавы «ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расіі за яе дзеянні ў Крыме, ва Украіне», але не ўсе з уведзеных мер выконваюцца.
Акрамя таго, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікала Еўропу перагледзець сваю пазіцыю па «Паўночным патоку — 2». Газаправод, будаўніцтва якога ажыццяўляецца шэрагам расійскіх і еўрапейскіх кампаній, павінен быць пракладзены па Балтыйскім моры паралельна з ужо існуючым «Паўночным патокам». Работы плануецца завяршыць у 2019 годзе.

НАТО асудзіла дзеянні Расіі


Ваенна-марскія сілы Украіны 25 лістапада паведамілі пра захоп расійскім спецназам двух украінскіх катэраў і буксіра на падыходзе да Керчанскага праліву і раненні ўкраінскіх вайскоўцаў. Па версіі ФСБ Расіі, караблі «Бярдзянск», «Нікопаль» і «Яны Капу», якія ехалі з Адэсы ў Марыюпаль, затрыманыя, бо «перасеклі дзяржаўную мяжу РФ» і «неправамерна зайшлі ў часова закрытую акваторыю тэрытарыяльнага мора» Расіі.
Расія ў 2014 годзе анэксавала ўкраінскі паўвостраў і лічыць Крым сваёй тэрыторыяй. Кіеў і большасць краін свету анэксію ўкраінскай тэрыторыі не прызнаюць. Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, Украіна мае неабмежаванае права на транзіт праз Керчанскі праліў. З асуджэннем дзеянняў Расіі выступіла НАТО, сваю заклапочанасць інцыдэнтам у праліве выказалі ЗША, Еўрасаюз, Германія, Францыя.
DW